Экскурсия

01.11.2018

1 лістапада, у чацвер, вучні 8 "Б" класа разам са сваім класным кіраўніком Алешка І. В. ажыццявілі паездку ў в. Леніна Слуцкага раёна. Экскурсія была змястоўнай і цікавай. Спачатку дзяцей сустрэла школа. Кіраўнік школьнага музея Дзедзіна Л. І. разам са сваімі вучнямі расказалі пра сваю веску, школу, гісторыя якой налічвае больш за 150 гадоў, пра сваіх знакамітых выпускнікоў, а таксама пра славутых людзей -- ураджэнцаў мястэчка Раманава (так раней называлася вёска).
Са школы экскурсанты адправіліся ў падарожжа па весцы.

 

Першым прыпынкам былі рэшткі старажытнага замчышча.
Далей шлях ляжаў да ракі Морач, ля якой праходзіў знакаміты бой 1812 года, які паўплываў на вынікі ўсёй вайны з Напалеонам, і да крыжа, што быў устаноўлены казацтвам у гонар той падзеі: менавіта казакі пад кіраўніцтвам атамана Платава цэлыя суткі ўтрымлівалі пазіцыю ля вескі Раманава і далі першы сур’езны адпор французам.

 

Пабывалі вучні і ля могілак, дзе пастаўлены помнікі ахвярам халакосту (менавіта тут увосень 1942 года было расстраляна больш за 150 яўрэяў). Тут жа пахаваны і савецкія воіны, што загінулі падчас вызвалення вескі ад немцаў у 1944 годзе.

 

Пабывалі вучні і ў мясцовым Доме культуры, у вясковай бібліятэцы.