Урок фінансавай граматнасці з вучнямі II-III класаў інтэгрыраванага  навучання і выхавання ў выглядзе гістарычна-пазнавальнага падарожжа па тэме “Як захоўвалі грошы Радзівілы”

21.03.2023

 21 сакавіка 2023 года Лешчанка Валянціна Ільінічна, настаўніца вышэйшай катэгорыі , правяла ўрок фінансавай граматнасці з вучнямі II-III класаў інтэгрыраванага  навучання і выхавання ў выглядзе гістарычна-пазнавальнага падарожжа па тэме “Як захоўвалі грошы Радзівілы”. Малодшыя школьнікі даведаліся пра імёны славутых прадстаўнікоў роду Радзівілаў, пазнаёміліся з архітэктурнымі будынкамі Нясвіжа: гарадской ратушай, Слуцкай брамай (1690 г.), касцёлам Божага Цела, велічным палацам Радзівілаў. Дзеці зразумелі асноўныя паняцці: банк, банкаўскія ўклады, дэпазіт, нерухомасць, грашовыя накапленні, банкаўская картка і крэдыт.