Адкрыццё XV Віткаўскіх чытанняў

17.05.2022

Вучні 3 "А" разам з класным кіраўніком А.М.Даманскай і загадчыкам бібліятэкі С.М.Рыбак прынялі ўдзел ва ўрачыстым адкрыцці XV Віткаўскіх чытанняў. Дзеці паслухалі прывітальнае слова супрацоўніка часопіса "Вясёлка" Марыту Прохар, паўдзельнічалі ў інтэрактыўнай гульні, разгадвалі займальныя галаваломкі, малявалі, чыталі ўголас вершы В.Віткі.