Дзень роднай мовы

21.02.2022

Напярэданні святкавання Дня роднай мовы вучні 3 "А" і 3 "В" класаў наведалі Цэнтральную дзіцячую бібліятэку. Там яны паслухалі гістарычныя звесткі аб узнікненні свята, падарожнічалі па казках, удзельнічалі ў конкурсе прыказак, віктарыне, тлумачылі значэнне беларускіх слоў, наведалі выставу "Мае любімыя беларускія словы".