Рэспубліканскія краязнаўчыя чытанні

13.10.2023

У рамках рэалізацыі рэспубліканскага інавацыйнага праекта і ў рамках работы рэсурснага цэнтра 13 і 14 кастрычніка вучаніца нашай школы Камзеева Хрысціна прыняла ўдзел у Рэспубліканскіх краязнаўчых чытаннях навучэнцаў, прысвечаных Герою Беларусі Мітрапаліту Філарэту.

Рэспубліканскія краязнаўчыя чытанні праводзяцца з мэтай удасканалення дзейнасці ўстаноў адукацыі па грамадзянскім і патрыятычным выхаванні дзяцей і навучэнскай моладзі праз іх далучэнне да асноў праваслаўнай культуры і каштоўнасцей праваслаўнага хрысціянства.

Арганізатарамі рэспубліканскіх краязнаўчых чытанняў выступілі Рэспубліканскі цэнтр экалогіі і краязнаўства пры падтрымцы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь сумесна з Рэспубліканскім рэлігійным аб’яднаннем «Беларуская Праваслаўная Царква», Цэнтрам праваслаўнага краязнаўства і нацыянальнай культуры Беларускай Праваслаўнай царквы.

У рэспубліканскіх краязнаўчых чытаннях прымалі ўдзел навучэнцы і педагагічныя работнікі з усіх рэгіёнаў краіны, якія займаюцца даследчай дзейнасцю па вывучэнні тэмы праваслаўя на тэрыторыі малой радзімы. Нашая дзяўчына раскрыла тэму "Праваслаўныя храмы Случчыны". А яшчэ удзельнікі чытанняў мелі магчымасць пазнаёміцца з Кафедральным саборам і музеем, прысвечаным метрапаліту Філарэту, пры саборы.