"Гучы, родная мова!"

21.02.2023

21 лютага — Міжнародны дзень роднай мовы. "Гучы, родная мова!" — пад такім дэвізам прайшло свята ў нашай школе. Вучні 5 "А" класа правялі акцыю "Пажаданні роднай мове", ў якой прынялі ўдзел не толькі вучні, але і настаўнікі. Колькі шчырых, пранікнёных слоў гучала ў гонар нашай роднай мовы!